БЕЛ Ł РУС

АЗС выступілі супраць рэгулявання цэн у сваіх крамах на запраўках

10.05.2026 / 10:00

Nashaniva.com

Сеткі аўтазаправачных станцый звярнуліся ў МАРГ з просьбай адмяніць для іх цэнавае рэгуляванне, распавялі ў прэс-службе ведамства.

З калектыўным зваротам да міністэрства звярнуліся ключавыя гульцы рынку, уключаючы дзяржаўны канцэрн «Белнафтахім», прыватную сетку «А-100 АЗС», а таксама замежных аператараў — «Газпрамнафта-Белнафтапрадукт», «ЛУКОЙЛ Беларусія» і «Татбелнафтапрадукт».

Бізнэс настойваў на тым, што спецыфіка працы прыдарожнага сэрвісу патрабуе большай гнуткасці ў вызначэнні гандлёвых надбавак, якія цяпер абмежаваныя дзяржавай.

Сеткам АЗС неабходна кампенсаваць высокія эксплуатацыйныя выдаткі і падтрымліваць кругласутачны фармат працы.

Тым не менш, у МАРГ пасля аналізу пазіцый розных дзяржорганаў і магчымых наступстваў прапанову не падтрымалі.

Пры гэтым у міністэрстве адзначылі, што гатовыя працягваць працаваць над «удасканаленнем» сістэмы рэгулявання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула