БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, колькі ў Беларусі паляўнічых

11.05.2026 / 19:11

Nashaniva.com

У Беларусі на гэты момант налічваецца каля 98 тысяч паляўнічых. Такія лічбы прывёў начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Міністэрства ляснай гаспадаркі Аляксандр Казарэз.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

«У 1998 годзе дзяржаўнае пасведчанне паляўнічага было прыкладна ў 150 тысяч чалавек. Каля 10 гадоў таму гэтая лічба стабілізавалася на ўзроўні 100 тысяч чалавек, а зараз крыху знізілася да адзнакі ў 98 тысяч і трымаецца на гэтым узроўні апошнія гады», — расказаў Аляксандр Казарэз.

Па яго словах, калі да «кавіднага» 2020 года штогод паляўнічымі станавіліся каля 1,1 тысячы чалавек, то пасля 2020 года паляўнічымі становяцца 1,7—1,8 тысячы чалавек у год:

«Бачым, што з’явілася цікавасць да гэтага віду дзейнасці, да гэтага віду турызму ў краіне. Нашы грамадзяне зацікавіліся гэтым кірункам».

Начальнік упраўлення палявання, рыбалоўства і турызму Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Сяргей Цэбрук дадаў, што цяпер у таварыстве налічваецца каля 61 тысячы паляўнічых і рыбаловаў. Паляўнічых — 32,7 тысячы. 

Чытайце таксама:

За год у Беларусі застрэлілі 88 зуброў

На трасе ў Лепельскім раёне будуюць тунэль для ласёў. Трэба толькі пераканаць жывёл ім карыстацца

У Крупскім раёне заўважылі мядзведзя-гіганта ВІДЭА

У Лідскім раёне завялася казуля-альбінос

Каментары да артыкула