БЕЛ Ł РУС

У сталіцы Літвы абвяшчалі паветраную трывогу

20.05.2026 / 10:32

Nashaniva.com

У Ігналінскім, Уцянскім, Свянцянскім, Езяроскім раёнах і ў Вільні абвяшчлася паветраная трывога з-за меркаванага дрона, заўважанага ў Беларусі каля літоўскай мяжы.

«Прычына — на тэрыторыі Беларусі паблізу мяжы Літвы ў цяперашні час назіраецца радыёлакацыйная адзнака з прыкметамі, характэрнымі для беспілотных лятальных апаратаў. З літоўскага боку былі задзейнічаны знішчальнікі, якія выконваюць місію паветранай паліцыі НАТА», — паведамляе армія Літвы. 

Жыхары гэтых раёнаў атрымалі на тэлефоны паведамленні пра паветраную пагрозу. Ім рэкамендавалі перайсці ў сховішча ці трымацца далей ад акон.

Была закрытая паветраная прастора над Вільняй, спыніўся грамадскі транспарт. У сховішчы перамясцілася і кіраўніцтва краіны.

Прыкладна праз паўгадзіны жыхары атрымалі паведамленне «Адбой паветранай трывогі».

Гэта была першая паветраная трывога ў сталіцы еўрапейскай дзяржавы за апошнія дзесяцігоддзі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула