БЕЛ Ł РУС

Салігорац, які раней адбыў суткі за «Пагоню» і страціў працу, цяпер за кратамі за «Гаюна» і абразу службовай асобы

27.05.2026 / 10:00

Nashaniva.com

Сяргея Рыбалёва нядаўна асудзілі па двух крымінальных артыкулах.

Сяргей Рыбалёў. Фота з ягонай старонкі ў «Аднакласніках»

Сяргею Рыбалёву з Салігорска 55 гадоў.

У сацсетках ён расказваў, што раней адбыў 10 сутак арышту ў ІЧУ па артыкуле 19.11 КаАП за гістарычны герб «Пагоня», пасля чаго яго звольнілі з працы.

Цяпер Сяргея Рыбалёва ў Мінскім абласным судзе. Яго прызналі вінаватым паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) па справе «Гаюна», а таксама па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады). Хутчэй за ўсё, яму прысудзілі тэрмін у калоніі.

Чытайце таксама:

Галоўную медсястру Цэнтральнай раённай паліклінікі Баранавічаў асудзілі за палітыку і выкінулі з працы

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку

Медсястру з РНПЦ траўматалогіі і артапедыі асудзілі па двух палітычных артыкулах

Каментары да артыкула