БЕЛ Ł РУС

У Расіі гарыць буйны хімічны завод

14.06.2026 / 08:23

Nashaniva.com

У ноч на 14 чэрвеня Расію зноў атакавалі беспілотнікі. Адным з галоўных аб'ектаў удару стаў Новамаскоўскі хімзавод «Азот» у Тульскай вобласці. Там пасля серыі выбухаў пачаўся пажар. Пра гэта паведамляюць маніторынгавыя каналы, а таксама губернатар рэгіёна Дзмітрый Міляеў.

Паводле версіі мясцовых уладаў, на тэрыторыю прамысловага аб'екта ўпалі абломкі збітых дронаў. Маніторынгавыя групы і кадры ад відавочцаў сведчаць пра сур'ёзны пажар на тэрыторыі гэтага хімічнага гіганта.

Завод «Азот» з'яўляецца адным з найбуйнейшых профільных прадпрыемстваў у Расіі. Акрамя вытворчасці цывільнай прадукцыі, такой як мінеральныя ўгнаенні, аміяк і метанол, прадпрыемства вырабляе азотную кіслату і адмысловую хімічную сыравіну. Гэтыя кампаненты напрамую пастаўляюцца на расійскія вайсковыя заводы для стварэння выбуховых рэчываў і боепрыпасаў для патрэб войска, што робіць аб'ект важнай часткай ваенна-прамысловага комплексу краіны.

Таксама была атакаваная нафтабаза ў Рыбінску Яраслаўскай вобласці. 

Гэтай жа ноччу пра выбухі і працу сістэм супрацьпаветранай абароны паведамлялі жыхары і іншых расійскіх рэгіёнаў. У прыватнасці, у Смаленскай вобласці пад удар беспілотнікаў, імаверна, патрапіла чыгуначная інфраструктура ў горадзе Вязьма, якая актыўна выкарыстоўваецца для вайсковых і грузавых перавозак.

Акрамя таго, у горадзе Арол пасля чарговай атакі загарэўся шматпавярховы жылы дом. Інфармацыя пра магчымых пацярпелых удакладняецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула