БЕЛ Ł РУС

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры

15.06.2026 / 06:14

Nashaniva.com

У выніку ўдараў па Кіеве загінулі чатыры чалавекі, калі 23 параненыя.

Уначы быў нанесены ўдар па сталіцы Украіны. У выніку прамога трапляння ўзнік маштабны пажар на тэрыторыі Кіева-Пячэрскай лаўры, адной з галоўных хрысціянскіх святынь Украіны.

Фатаздымкі апублікаваў прэс-сакратар Кіеўскай мітраполіі Праваслаўнай царквы Украіны Яўстрацій, паведаміў Укрінфарм.

 

У выніку расійскіх атак на Кіеў загінулі чатыры чалавекі, паведаміў кіраўнік Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі Цімур Ткачэнка. Паводле апошніх даных, раненні атрымалі 23 чалавекі, сярод іх — дзіця.

Наогул траплянні зафіксаваныя прынамсі па 16 лакацыях ва ўкраінскай сталіцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула