БЕЛ Ł РУС

У Еўропе прынялі пазачарговы пакет санкцый супраць Расіі

15.06.2026 / 17:04

Nashaniva.com

Еўрапейскі саюз ухваліў новы пакет санкцый супраць Расіі. Новыя абмежаванні накіраваныя супраць расійскага вайскова-прамысловага комплексу, «ценявога флоту», а таксама асоб і арганізацый, якія падтрымліваюць гібрыдныя дзеянні Масквы супраць краін Еўропы.

Калаж: vecteezy.com

Па словах кіраўніцы еўрапейскай дыпламатыі Каі Калас, новыя санкцыі закранаюць ключавыя элементы расійскай вайсковай машыны і звужаюць магчымасці Расіі абыходзіць міжнародныя абмежаванні. Адначасова ў Еўрасаюзе працягваецца падрыхтоўка да яшчэ больш шырокага, 21‑га пакета санкцый.

У новы спіс уключылі сем фізічных асоб і 21 арганізацыю, звязаную з вытворчасцю і пастаўкамі беспілотнікаў, вайсковага абсталявання і падтрымкай расійскага ВПК, у тым ліку праз пасярэднікаў у іншых краінах.

Асобна санкцыі закранулі нафтавую інфраструктуру, якая выкарыстоўваецца для абыходу абмежаванняў. Пад іх трапілі дзве асобы і 24 арганізацыі, звязаныя з экспартам расійскай нафты і нафтапрадуктаў праз так званы «ценявы флот».

Сярод новых фігурантаў санкцый:

Таксама Еўрасаюз працягнуў да 23 чэрвеня 2027 года санкцыі, уведзеныя пасля незаконнай анексіі Расіяй Крыма і Севастопаля.

Перад гэтым ЕС у красавіку прыняў 20‑ты пакет санкцый супраць Расіі, які стаў адным з найбуйнейшых за апошнія гады. Ён быў накіраваны на абмежаванне ключавых сектараў расійскай эканомікі, якія падтрымліваюць вайну супраць Украіны.

Чытайце таксама:

ЕС забароніць уезд удзельнікам вайны Расіі супраць Украіны

Еўрасаюз пакуль не будзе прызначаць перамоўшчыка з Пуціным

Да новага санкцыйнага пакета Еўрасаюза супраць Расіі і Беларусі далучыліся яшчэ 8 краін

ЕС плануе ўключыць у новы пакет санкцый абмежаванні ў дачыненні да патрыярха Кірыла і святароў РПЦ

Каментары да артыкула