БЕЛ Ł РУС

У Беларусі афіцыйна зарэгістравалі аналаг «Аземпіка»

17.06.2026 / 12:37

Nashaniva.com

У Беларусі зарэгістравалі прэпарат на аснове семаглутыду «Семавік», прызначаны для лячэння цукровага дыябету 2‑га тыпу.

Фота: Герафарм

Ён стаў першым у краіне афіцыйным аналагам арыгінальнага дацкага «Аземпіку» і ўжо даступны для пацыентаў, піша «Медыцынскі веснік».

Арыгінальны дацкі медпрэпарат атрымаў сусветную вядомасць яшчэ ў 2022 годзе дзякуючы свайму «пабочнаму» эфекту — ён дапамагае хутка зніжаць лішнюю вагу, нагадвае Onliner.by.

Раней у беларускіх аптэках яго можна было набыць толькі па разавых дазволах Міністэрства аховы здароўя: незарэгістраваны сродак увозіўся ў краіну кропкава. З-за гэтага лек не заўсёды быў у наяўнасці і ў патрэбнай колькасці.

Цяпер жа Міністэрства аховы здароўя афіцыйна сертыфікавала альтэрнатыву. Вытворца першага зарэгістраванага ў краіне аналага — расійская фармацэўтычная кампанія «Герафарм».

Лек строга рэцэптурны. Кошт раствору для ін’екцый у аптэках вагаецца ў межах 261—280 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула