БЕЛ Ł РУС

Парламент Фінляндыі адмяніў забарону на размяшчэнне ядзернай зброі

17.06.2026 / 19:25

Nashaniva.com

Папраўкі дазваляюць імпарт, транспартаванне і захоўванне ядзернай зброі ў выпадках, калі гэта неабходна для забеспячэння нацыянальнай абароны.

Будынак парламента Фінляндыі. Фота: Ville Mannikko/Bloomberg via Getty Images

Парламент Фінляндыі ўхваліў закон, які здымае забарону на ўвоз, транзіт і захоўванне ядзернай зброі на тэрыторыі краіны, піша Bloomberg.

За ініцыятыву прагаласавалі 125 дэпутатаў, супраць выступіў 61 парламентарый.

Папраўкі дазваляюць імпарт, транспартаванне і захоўванне ядзернай зброі ў выпадках, калі гэта неабходна для забеспячэння нацыянальнай абароны.

Пры гэтым улады Фінляндыі паведамілі, што не плануюць размяшчаць ядзерную зброю на сваёй тэрыторыі ў мірны час.

Міністр абароны Фінляндыі Анці Хякянен заявіў, што прыняцце закона ўмацоўвае абараназдольнасць краіны і забяспечвае магчымасць паўнавартаснага выкарыстання механізмаў ядзернага стрымлівання NATO для абароны дзяржавы. Урад адзначыў, што пастанова прынятая на фоне пагаршэння сітуацыі ў сферы бяспекі ў Еўропе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула