БЕЛ Ł РУС

Затрыманы падазраваны ў датычнасці да забойства мастака Скрапецкага ў Польшчы

18.06.2026 / 10:54

Nashaniva.com

Ён выкарыстоўвае грузінскі пашпарт.

Сямён Скрапецкі

У Польшчы затрыманы падазраваны ў датычнасці да забойства мастака Сямёна Скрапецкага. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр краіны Дональд Туск, піша Reform.news

«Падазраваны ва ўдзеле ў забойстве расіяніна ў Белай-Падляшскай затрыманы люблінскімі паліцэйскімі і Агенцтвам унутранай бяспекі Польшчы. Ён выкарыстоўвае грузінскі пашпарт. Улады працуюць над устанаўленнем асобы злачынцы», — напісаў ён у сацыяльнай сетцы X.

Нагадаем, расійскі мастак, вядомы сваімі карыкатурамі на Пуціна, Лукашэнку і Кадырава, быў забіты ў панядзелак раніцай у горадзе Белай-Падляшскай.

У межах расследавання справы затрымліваліся два грамадзяніны Беларусі ва ўзросце 33 і 37 гадоў. Аднак следства ўстанавіла, што яны не маюць дачынення да злачынства. Учора стала вядома, што іх адпусцілі пасля допыту ў якасці сведак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула