БЕЛ Ł РУС

Чаму на мундыялі так шмат футбалістаў гуляюць у ружовых буцах?

19.06.2026 / 10:32

Nashaniva.com

Многія заўзятары заўважылі адну цікавую дэталь цяперашняга чэмпіянату свету: ружовыя буцы літаральна запаланілі турнір. Практычна ў кожным матчы на полі можна ўбачыць гульцоў у яркім абутку.

Зборная Нарвегіі, фота: Justin Setterfield/Getty Images

Прычына ў тым, што найбуйнейшыя вытворцы экіпіроўкі — Nike, Adidas і Puma — гэтым летам зрабілі стаўку менавіта на ружовы колер. Кампаніі традыцыйна выкарыстоўваюць чэмпіянат свету як галоўную вітрыну для новых мадэляў, а большасць футбалістаў абавязаныя насіць буцы брэндаў, з якімі ў іх заключаныя кантракты, піша «Трыбуна».

У Nike тлумачаць выбар проста. Паводле слоў прадстаўніка кампаніі Адзінгі Німака, даследаванні паказалі, што спартсмены адчуваюць сябе больш упэўнена ў яркім абутку.

Фота: Justin Setterfield/Getty Images

«Мы пастаянна чуем ад спартсменаў, асабліва калі гаворка ідзе пра важныя моманты, што яркія колеры дадаюць ім упэўненасці, таму гэта стала нашай адпраўной кропкай. Ружовы — адзін з такіх колераў».

Зборная Марока. Фота: Marc Atkins/Getty Images

Аднак ёсць і выключэнні. Напрыклад, Ліянэль Месі забіў свой гістарычны першы хет-трык на чэмпіянаце свету ў бела-блакітных буцах Adidas El Ultimo Tango.

Англія. Фота: Eddie Keogh — The FA/The FA via Getty Images

А для Крышціяну Раналду Nike стварыла спецыяльныя цалкам залатыя буцы, аднак на першы матч на гэтым мундыяле партугалец у іх не выйшаў. 

І гульцы зборнай Егіпта, і зборнай Бельгіі былі ў ружовых, а вось Рамэлу Лукаку ў залацістых і забіў гол. Фота: Alex Grimm/Getty Images

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула