БЕЛ Ł РУС

Мішэль Абама давяла мужа да слёз на адкрыцці яго прэзідэнцкага цэнтра

19.06.2026 / 12:24

Nashaniva.com

Былы прэзідэнт ЗША (2009-2017) Барак Абама адкрыў у Чыкага Obama Presidential Center.

Фота: Taylor Hill/Getty Images

На цырымонію прыехалі палітыкі і знакамітасці, уключаючы Ангелу Меркель, Біла Клінтана, Джо Байдэна і Джорджа Буша-малодшага. Але галоўным момантам вечара стала прамова Мішэль Абамы, пасля якой яе муж з цяжкасцю стрымліваў слёзы, піша Bild.

«Ты шмат гадоў таму сказаў мне, што не можаш абяцаць мне ўвесь свет, але можаш абяцаць цікавае жыццё. І, вядома, ты пераўзышоў самога сябе і змог даць мне і тое, і другое. Для мяне было гонарам быць побач з табой. Ты зрабіў мяне лепшай і паказаў усім нам прыклад, да якога трэба імкнуцца», — сказала Мішэль Абама. 

У адказ 44‑ы прэзідэнт ЗША пачаў выціраць слёзы.

Obama Presidential Center будавалі пяць гадоў. На тэрыторыі кампуса плошчай 19 гектараў у гістарычным парку Джэксан размясцілі музей пра прэзідэнцтва Абамы, копію Авальнага кабінета, бібліятэку, сад у гонар жанчын-лідарак Ілінойса, возера з пешаходнай дарожкай і баскетбольную пляцоўку.

Праект, які, паводле звестак амерыканскіх СМІ, каштаваў каля 850 мільёнаў даляраў, фінансаваўся ў асноўным праз прыватны фонд Obama Foundation.

Джо і Джыл Байдэн, Джордж-Буш малодшы, Малія і Саша Абамы і іх бацька, ззаду Біл і Хілары Клінтан. Фота: Scott Olson/Getty Images

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула