БЕЛ Ł РУС

Ізраіль і «Хезбала» заключылі пагадненне аб спыненні агню

19.06.2026 / 17:17

Nashaniva.com

Пры пасярэдніцтве ЗША і Катара, а таксама пры спрыянні Ірана, Ізраіль і ліванская групоўка «Хезбала» дасягнулі пагаднення аб перамір'і, паведамляе Reuters са спасылкай на высокапастаўленага амерыканскага чыноўніка.

Паводле Reuters, рэжым спынення агню ўжо пачаў дзейнічаць у пятніцу а 16:00 па мясцовым часе. Дэталі дамовы пакуль не раскрываюцца.

Гэтая навіна з'явілася на фоне чарговага вітка эскалацыі: усяго за некалькі гадзін да абвяшчэння перамір'я прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху абяцаў нанесці «Хезбале» сур'ёзны ўдар у адказ на гібель чатырох ізраільскіх вайскоўцаў падчас начной атакі.

Высокапастаўленая крыніца ў Ізраілі заявіла, што дамоўленасць не абмяжоўвае дзеянні арміі ў выпадку ўзнікнення пагроз для вайскоўцаў і жыхароў поўначы краіны, а таксама дазваляе працягваць знішчэнне інфраструктуры «Хезбалы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула