БЕЛ Ł РУС

Нацыянальны гістарычны музей на загад Лукашэнкі зменіць назву

19.06.2026 / 19:49

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка, наведваючы 18 красавіка будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея, прапанаваў яшчэ падумаць над назвай музея. І як у ваду глядзеў.

З Нацыянальнага гістарычнага музея прыбралі назву. Гэта бачна на свежых фота з будаўніцтва, дзе, як піша Белта, ужо зроблена 90% прац. Але некаторыя пачнуць зноў.

Калі 18 красавіка Лукашэнка прыязджаў на будоўлю, назва на музеі была. Але Лукашэнку яна не спадабался. 

«Нас як гісторыкаў некаторыя крытыкуюць, што мы назвалі Нацыянальны гістарычны музей Беларусі. Гісторыі, наколькі я памятаю, у наш час давалася азначэнне, што гэта навука аб мінулым. Але мы ж і сучаснае тут адлюстроўваем, а можа, недзе і ў будучыню зазірнём. Можа быць, проста Нацыянальны музей», — сказаў ён. 

Рашэнне пра перайменаванне музея не абвяшчалася. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула