На Нямізе дабудоўваецца новы гандлёвы цэнтр. Стала вядома, які там будзе гіпермаркет
Шматфункцыянальны комплекс мудрагелістай формы будуецца на вуліцы Нямізе, 44. Забудоўшчык «Сігмаполюс» не асабліва распаўсюджваецца пра тое, чым менавіта новы аб’ект парадуе мінчан. Але нядаўна на будаўнічым плоце каля будынка з’явілася расцяжка, якая намякае на сетку гіпермаркетаў, піша Onliner.
Пляцоўка ў самым цэнтры Мінска дасталася забудоўшчыку ў 2018 годзе. Будоўля расцягнулася на доўгія гады, але ўжо бачны яе фініш. А нядаўна стала вядома, які менавіта гіпермаркет адкрыецца на плошчах гандлёвага цэнтра. Гэта будзе Prostore.
Плануецца, што Sigma будзе ўключаць у сябе гандлёвы цэнтр, бізнес-цэнтр, медыцынскі цэнтр і шматузроўневы паркінг. Агульная плошча аб’екта — 64 000 кв. м.
Галоўны архітэктар праекта называў будынак арыгінальным, адзначаючы, што пры яго ўзвядзенні выкарыстоўваюцца эксклюзіўныя тэхналогіі. Напрыклад, куты фасада абрамляюць радыусныя вітражы, або выгнутае шкло. У Беларусі іх выкарыстоўваюць упершыню ў такім аб’ёме.
Акрамя таго, дапоўнілі тэрыторыю комплексу ўнікальнымі дэкаратыўнымі элементамі — вялікім вадаспадам і штучным ручаём, які працякае ўздоўж фасада комплексу, сімвалізуючы раку Нямігу.
Візуалізацыя
Яшчэ адна асаблівасць праекта — эксплуатаваны дах, на якім створаць зялёную зону.
Кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна раней паведамляў, што гандлёвы цэнтр адкрыецца да канца 2026 года.