22 чэрвеня ў Беларусі будзе хвіліна маўчання
А 12‑й гадзіне.
У Беларусі ў панядзелак, 22 чэрвеня, а 12:00 хвілінай маўчання ўшануюць памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне.
85 гадоў таму, 22 чэрвеня 1941 года, пачаўся напад нацысцкай Германіі на СССР.
У эфіры тэлебачання і радыё, у ваенных калектывах, на вуліцах, плошчах і іншых грамадскіх месцах краіны жалобным водгукам прагучаць удары метранома і мелодыя рэквіема.
У гэты ж час у храмах прагучыць набат, а на транспарце — сігнальныя гудкі, у некаторых месцах будзе часова прыпынены рух.