БЕЛ Ł РУС

Выходзіць кніга Максіма Жбанкова пра шокінгкульт

20.06.2026 / 12:51

Nashaniva.com

Культуролаг і кінакрытык Максім Жбанкоў выпускае ў выдавецтва «Мяне Hяма» выданне «ШокингКульт. Книга перемен». У зборнік увайшлі выбраныя тэксты аднаіменнага аўтарскага YouTube-праекта, піша БАЖ.

«ШокінгКульт» — аўтарскі YouTube-праект Максіма Жбанкова, створаны для аналізу сацыякультурных працэсаў пасля 2020 года. У кнігу ўвайшло 37 тэкстаў пра Беларусь і пра ўсё тое, што адбылося з нашым грамадствам. Але гэта не хроніка падзей і не прыватныя нататкі.

«Гэта mind games — канцэптуалізацыя (беларускага) трындзеца ў прамым эфіры. Спробы знайсці маркеры для

зламанага часу, пакуль ляціш разам з ім з ніадкуль у нікуды і намагаешся не з’ехаць з глузду», — адзначае выдавецтва.

Сам аўтар вызначае зборнік як «37 тэ(к)стаў на выжыванне».

«Гэта мысленне перыяду паўраспаду, траўматычнае адчуваннне зламанага часу, каталог культурных анамаліяў і хронікі ментальных зрухаў. Адначасова дыягназ, матыватар і аўтапартрэт», — кажа Максім Жбанкоў.

Наклад чакаецца ў пачатку ліпеня 2026 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула