БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік Дзяржпагранслужбы Украіны асабіста праверыў ахову мяжы з Беларуссю

20.06.2026 / 13:28

Nashaniva.com

Ён таксама наведаў цяжкадаступныя ўчасткі мяжы, у тым ліку забалочаныя і водныя тэрыторыі Палесся.

В.а. кіраўніка Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны Валерый Ваўрынюк здзейсніў рабочую паездку ў падраздзяленні, якія ахоўваюць украінска-беларускі ўчастак мяжы, паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны.

Ён праверыў арганізацыю службы пагранічнікаў ва ўмовах ваеннага становішча, звярнуўшы асаблівую ўвагу на гатоўнасць падраздзяленняў рэагаваць на магчымыя пагрозы і далейшае ўмацаванне абарончага патэнцыялу.

Ваўрынюк азнаёміўся са станам інжынернага ўладкавання мяжы і фартыфікацыйнай інфраструктурай у Валынскай і Ровенскай абласцях, а таксама з працай камандна-назіральных пунктаў і аснашчэннем вайскоўцаў тэхнікай і ўзбраеннем.

Кіраўнік ведамства таксама наведаў цяжкадаступныя ўчасткі мяжы, уключаючы забалочаныя і водныя тэрыторыі Палесся, дзе азнаёміўся з асаблівасцямі арганізацыі службы ва ўмовах густых лясоў і складанага рэльефу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула