БЕЛ Ł РУС

Іран зноў закрыў Армузскі праліў

20.06.2026 / 19:09

Nashaniva.com

Прычынай назваў працяг удараў Ізраіля па поўдні Лівана.

Фота: maps4media via Getty Images

Іран абвесціў, што зноў закрывае Армузскі праліў, паведамляе «Аль-Джазіра».

Іран спаслаўся на працяг удараў Ізраіля па поўдні Лівана, што парушае пагадненне аб спыненні вайны з ЗША. Цэнтральнае камандаванне іранскай арміі прыгразіла новымі мерамі, калі ўдары працягнуцца.

Ізраіль і «Хезбала» напярэдадні заключылі пагадненне аб спыненні агню, пры гэтым Ізраіль працягваў абстрэльваць поўдзень Лівана.

ЗША і Іран падпісалі мірнае пагадненне 18 чэрвеня. Адным з пунктаў пагаднення тэрмінам на 60 дзён было спыненне ўдараў Ізраіля па Ліване. Прадугледжвалася таксама зняцце санкцый з Тэгерана і стварэнне фонду аднаўлення Ірана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула