БЕЛ Ł РУС

Кучма і Юшчанка таксама адмовіліся ад польскіх ордэнаў

20.06.2026 / 20:57

Nashaniva.com

Гэта стала рэакцыяй на пазбаўленне прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім Уладзіміра Зяленскага ордэна Белага Арла — найвышэйшай узнагароды краіны.

Фота: President.gov.ua, Kyivcity.gov.ua

Яшчэ некалькі ўкраінскіх палітыкаў адмовіліся ад польскіх узнагарод. Ад Ордэна Белага Арла адмовіўся былы прэзідэнт Украіны Леанід Кучма.

Кучма заявіў, што, хоць гісторыя важная, мінулае не можа быць важнейшым за будучыню, асабліва на фоне сумеснай пагрозы з боку Расіі.

Кучма згадаў, што ў часы свайго прэзідэнцтва лічыў пабудову дружалюбных адносін з Польшчай адным з прыярытэтаў.

«Сапраўднае сяброўства Украіны і Польшчы стала рэальнасцю. Яе пацвярджэннем з'яўляецца тая неацэнная дапамога, якую Польшча аказвала Украіне з першых гадзін поўнамаштабнага ўварвання РФ. І я ўпэўнены, што цяперашні несяброўскі крок прэзідэнта Наўроцкага не можа перакрэсліць усё гэта», — заявіў Кучма.

Апроч Кучмы, ад Ордэна Белага Арла адмовіўся і былы ўкраінскі прэзідэнт Віктар Юшчанка.

«Украіна сёння абараняе не толькі сябе. Нашы вайскоўцы абараняюць усходнюю мяжу ўсёй Еўропы. І любыя крокі, якія паслабляюць украінска-польскае адзінства, урэшце працуюць толькі на карысць Крамля», — прыводзяць яго словы.

Дагэтуль ад польскіх узнагарод адмовіліся пасол Украіны ў Польшчы Васіль Боднар, кіраўнік Офіса прэзідэнта Кірыл Буданаў і міністр замежных спраў Андрэй Сібіга. Гэта стала рэакцыяй на пазбаўленне прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім Уладзіміра Зяленскага ордэна Белага Арла — найвышэйшай узнагароды краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула