Расія ўдарыла па Запарожжы — пяцёра загінулых
Паводле папярэдніх даных, расіяне нанеслі 9 удараў КАБамі (кіраванымі авіяцыйнымі бомбамі) па ўкраінскім абласным цэнтры.
Наступствы ўдару па Запарожжы. Фота: Запарожская абласная вайсковая адміністрацыя
20 чэрвеня Расія абстраляла ўкраінскае Запарожжа. У выніку гэтага загінулі 5 чалавек, яшчэ 11 атрымалі раненні.
Пра гэта паведаміў кіраўнік Запарожскай абласной вайсковай адміністрацыі Іван Фёдараў.
Паводле папярэдніх даных, расіяне нанеслі 9 удараў КАБамі (кіраванымі авіяцыйнымі бомбамі) па абласным цэнтры.