У ЗША адмаўляюць, што Армузскі праліў зноў закрыты
Нягледзячы на заявы Ірана аб закрыцці Армузскага праліва, рух суднаў праз гэтую стратэгічна важную водную артэрыю працягваецца. Цэнтральнае камандаванне Узброеных сіл ЗША паведаміла, што суднаходства ў праліве застаецца адкрытым і бяспечным.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Amirhosein Khorgooi/ISNA via AP
Паводле амерыканскага боку, за суткі праз праліў прайшлі 55 гандлёвых суднаў, якія перавезлі на сусветныя рынкі больш за 17 мільёнаў бараляў нафты. У ЗША адзначылі, што працягваюць забяспечваць свабоду суднаходства ў рэгіёне і кантраляваць выкананне дасягнутых з Іранам дамоўленасцяў.
Таксама паведамляецца, што Сумесны марскі інфармацыйны цэнтр пацвердзіў бяспеку праходу суднаў па вызначаных маршрутах.
У той жа час іранскае вайсковае камандаванне 20 чэрвеня зноў заявіла пра закрыццё Армузскага праліва, патлумачыўшы гэта нібыта парушэннем дамоўленасцяў з боку ЗША і ўдарамі Ізраіля па поўдні Лівана.
Акрамя таго, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Вашынгтон можа ўвесці дадатковыя зборы для суднаў, якія карыстаюцца Армузскім пралівам, калі мірныя перамовы з Іранам не прынясуць выніку. Паводле яго слоў, такія плацяжы могуць разглядацца як кампенсацыя за гарантаванне бяспекі суднаходства ў рэгіёне.
Чытайце таксама:
Іран зноў закрыў Армузскі праліў
Іран зноў абмежаваў праход суднаў праз Армузскі праліў
Трамп: Армузскі праліў будзе цалкам адкрыты ў бліжэйшыя адзін-два дні
ЗША і Іран падпісалі папярэдняе пагадненне аб міры
ЗША знялі марскую блакаду Ірана
З'явіўся поўны тэкст меркаванага амерыканска-іранскага мемарандума аб спыненні вайны ў Іране