Украінцы паспяхова атакавалі абодва бакі Керчанскага праліва
У акупаванай Расіяй Керчы пасля начной атакі узнік пажар на нафтабазе Керчанскага гандлёвага порта, а ў Краснадарскім краі гарыць порт «Каўказ».
Аналітык выдання Astra вызначыў месца ўзгарання па відэазапісах, апублікаваных украінскім маніторынгавым каналам Exilenova+. Паводле яго ацэнкі, гарыць нафтабаза на вуліцы Таманскай у Керчы, якая выкарыстоўваецца для захоўвання і перавалкі нафтапрадуктаў, у тым ліку мазуту і дызельнага паліва. Аб'ект знаходзіцца менш чым за кіламетр ад месца злучэння з берагам Крымскага моста.
Таксама паведамляецца пра пажар у порце «Каўказ» на расійскім беразе Керчанскага праліва. Паводле Astra, узгаранне было зафіксавана з дапамогай спадарожнікавага сэрвісу NASA FIRMS, які адсочвае цеплавыя анамаліі.
Порт «Каўказ» з'яўляецца адным з найбуйнейшых партоў Расіі і выкарыстоўваецца для прыёму аўтамабільных і чыгуначных паромаў, што забяспечваюць перавозкі праз Керчанскі праліў.
На момант публікацыі афіцыйнага пацвярджэння маштабаў пашкоджанняў і наступстваў пажараў няма.
Чытайце таксама:
Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну
Атака на НПЗ у Маскве — як «найлепшая СПА ў Расіі» прапусціла ўдар па сталіцы?
Украіна за суткі запусціла па Расіі 992 дроны. Гэта рэкорд вайны