У акупаваным Крыме паліва для простых людзей больш няма
Кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Крыма Сяргей Аксёнаў заявіў, што продаж паліва на паўвостраве спыняецца як для фізічных, так і для юрыдычных асоб.
Сяргей Аксёнаў звяртаецца да жыхароў Крыма. Скрыншот з відэа
Ад 9:00 21 чэрвеня на крымскіх АЗС запраўляць будуць толькі аўтамабілі сілавых структур і экстранных службаў.
Усіх жыхароў Крыма Сяргей Аксёнаў заклікаў захоўваць спакой і цікавіцца толькі навінамі з афіцыйных крыніц.
Чытайце таксама:
Украінцы паспяхова атакавалі абодва бакі Керчанскага праліва
Атака на НПЗ у Маскве — як «найлепшая СПА ў Расіі» прапусціла ўдар па сталіцы?