БЕЛ Ł РУС

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

21.06.2026 / 11:33

Nashaniva.com

Былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі да першай гадавіны свайго вызвалення з калоніі ў Беларусі запісаў відэазварот, у якім сярод іншага падзяліўся апошнімі навінамі са свайго жыцця.

Сяргей Ціханоўскі. Скрыншот з відэа

«Сёння ў Лос-Анджэлесе я вывучаю англійскую мову, рыхтуюся да паступлення ва ўніверсітэт, пішу кнігу і займаюся творчасцю.

Я таксама ўдзячны ўсім, хто падтрымаў мяне пасля вызвалення.

Адаптацыя да жыцця на волі — гэта няпростае выпрабаванне. Кожны новы дзень нагадвае мне, наколькі каштоўныя сям'я, свабода і магчымасць гаварыць праўду», — напісаў Ціханоўскі, які раней, наколькі было вядома, жыў у Маямі.

У гэтым допісе ён падзякаваў усім амерыканскім чыноўнікам і дыпламатам, дзякуючы ўдзелу якіх Ціханоўскі і іншыя палітвязні апынуліся на волі — Джону Коўлу, Крыстаферу Сміту, Кіту Келагу і іншым.

«Асаблівая падзяка маёй жонцы Святлане. Увесь гэты час яна змагалася не толькі за мяне, але і за Беларусь, за права беларусаў жыць у свабоднай краіне. Я ведаю, праз што ёй давялося прайсці. Святлана, я люблю цябе і ганаруся табой», — адзначыў таксама былы палітвязень.

Напрыканцы допісу ён звярнуўся да сучаснай палітычнай сітуацыі:

«Палітыка дыктатара прывяла да таго, што Беларусь у гэтыя дні зноў балансуе на мяжы вайны. Я малюся за тое, каб гэтага не адбылося».

Чытайце таксама:

Вольга Такарчук выказалася пра Ціханоўскага: «Ён знік, таму што тут абасраўся. І трэба было неяк ратаваць сітуацыю»

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»

Ціханоўскі апублікаваў на Захадзе артыкул пра мадэль «фінляндызацыі» для Беларусі. Яму адказалі з Фінляндыі: Гэта манілаўшчына і хацелкі

Ціханоўская: Дзеці хутка вернуцца да мяне ў Варшаву. Вельмі чакаю

Каментары да артыкула