У чарзе на выезд з Крыма стаяць больш за 700 аўтамабіляў
А вось на ўезд у Крым праз мост чаргі няма зусім.
Фота: «КерчьИНФО» ️
На пад'ездзе да Крымскага моста з боку Керчы сабралася чарга з 700 аўтамабіляў.
Час чакання ручнога дагляду складае каля дзвюх гадзін, паведамляе мясцовы аперштаб. Пры гэтым з боку Тамані чаргі няма. То бок людзі намагаюцца як мага хутчэй выехаць з паўвострава.
Крым застаўся без паліва, вады, электрычнасці і пераправы. Фактычна адзіным шляхам на вялікую зямлю застаецца менавіта Крымскі мост.
Адначасова працягваюцца ўдары па паўвостраве. Чарговыя прылёты былі зафіксаваныя ў Керчы.
Чытайце таксама:
У акупаваным Крыме паліва для простых людзей больш няма
Украінцы паспяхова атакавалі абодва бакі Керчанскага праліва
Атака на НПЗ у Маскве — як «найлепшая СПА ў Расіі» прапусціла ўдар па сталіцы?