Падлетак змайстраваў незвычайны «Бульбамабіль» — мінакі не даюць яму без увагі праехаць
У тытоку з’явілася відэа з маладым вынаходнікам, які стварыў уласны электрамабіль. Мінакі і каментатары далі незвычайнаму трохколаваму электратранспарту назву — «Бульбамабіль».
Канструкцыя — гэта грунтоўна перароблены электрасамакат.
Корпус і элементы каркаса зроблены з дрэва, а для камфорту кіроўцы стаіць паўнавартаснае сядзенне.
Тэхніка мае тры колы — два спераду і адно ззаду, што робіць бульбамабіль больш бяспечным падчас руху.
Паводле слоў стваральніка, у тэорыі гэты апарат здольны разганяцца да 40 км/г.
Пра сябе вынаходнік кажа, што толькі што скончыў 11‑ы клас. Праз высокі рост яму цяжка было сабе нешта падабраць, таму ён сам зрабіў тэхніку пад сябе.
На распрацоўку, зборку і тэставанне яго першага транспарту ў хлопца пайшло 8 месяцаў.