БЕЛ Ł РУС

У Оршы падлетак залез на апору моста, а назад вылезці ўжо не змог

22.06.2026 / 15:44

Nashaniva.com

У Оршы ратавальнікі дапамаглі падлетку, які апынуўся на мосце праз Дняпро на вуліцы Магілёўскай.

Скрыншот з відэа

Хлопец залез на бетонную апору моста, але самастойна выбрацца адтуль ужо не змог. На месца выклікалі супрацоўнікаў МНС.

З дапамогай выратавальнай вяроўкі і лесвіцы ратавальнікі бяспечна знялі падлетка з апоры. Медыцынская дапамога яму не спатрэбілася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула