БЕЛ Ł РУС

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі, абвясцілі «тэрарыстам» — але вызвалілі

22.06.2026 / 18:41

Nashaniva.com

У першы тэрмін ён правёў за кратамі амаль тры гады. Цяпер — яшчэ амаль год.

Алесь Любянчук. Фота: БелаПАН

КДБ уключыў у спіс «тэрарыстаў» 38‑гадовага былога журналіста Алеся Любенчука. Яго асудзілі па артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса — «распальванне варожасці». Уключэнне ў спіс азначае, што прысуд набыў моц.

Па інфармацыі «Вясны», Любянчук ужо выйшаў на свабоду — у маі 2026 года.

Для былога журналіста гэта ўжо другі тэрмін. Спачатку яго арыштавалі ў маі 2022 года. За супрацоўніцтва з «Белсатам» ён атрымаў 3 гады калоніі — удзел у дзейнасці «экстрэмісцкага фармавання». Алесь Любянчук цалкам адбыў тэрмін у магілёўскай калоніі і выйшаў на свабоду ў студзені 2025 года.

У жніўні 2025 года ён быў арыштаваны зноў. Хутчэй за ўсё, яму прысудзілі такі тэрмін, каб пакаранне абмежавалася часам, праведзеным у СІЗА.

Алесь Любянчук. Фота Baj.media

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула