БЕЛ Ł РУС

15‑гадовы падлетак патануў у Пінскім раёне

23.06.2026 / 11:17

Nashaniva.com

Няшчасце здарылася вечарам 22 чэрвеня, паведаміў СК.

Чацвёра юнакоў прыехалі ў вёску Красова і купаліся ў рацэ Прыпяць. У нейкі момант 15‑гадовы школьнік пайшоў пад ваду і з-за моцнай плыні не змог выплысці.

Яго сябры звярнуліся па дапамогу да гаспадара бліжэйшага дома, і мужчына паспрабаваў самастойна знайсці падлетка ў рацэ.

Аднак пазней выратавальнікі, якія прыбылі на месца, дасталі з вады маладога чалавека без прыкмет жыцця.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула