БЕЛ Ł РУС

Лаўроў заявіў, што Расія гатова аднавіць перамовы з Украінай

23.06.2026 / 15:16

Nashaniva.com

«Мы гатовы размаўляць з Кіевам, як мы заўсёды гэта рабілі», — сказаў міністр замежных спраў Расіі.

Сяргей Лаўроў. Фота: Alexander Nemenov / Pool Photo via AP

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква гатовая аднавіць мірныя перамовы з Украінай з таго месца, дзе яны былі спынены, паведамляе Украінская служба Радыё Свабода.

«Мы гатовы размаўляць з Кіевам, як мы заўсёды гэта рабілі», — сказаў Лаўроў.

Ён адзначыў, што параметры палітыка-дыпламатычнага ўрэгулявання былі абмеркаваныя і ўзгодненыя на Алясцы амаль год таму.

Гэтая заява Лаўрова прагучала на фоне абмежаванняў на продаж бензіну ў Расіі. Гэтаму папярэднічалі ўкраінскія атакі па расійскіх НПЗ.

Апошнія мірныя перамовы паміж Украінай і Расіяй пры пасярэдніцтве ЗША адбыліся ў лютым. З-за абвастрэння сітуацыі на Блізкім Усходзе трохбаковыя перамовы былі адкладзеныя на нявызначаны час.

Нядаўна Дональд Трамп заявіў, што завяршэнне канфлікту ЗША з Іранам дазволіць Вашынгтону засяродзіцца на ўрэгуляванні расійска-ўкраінскай вайны. Трамп таксама заявіў, што Расія павінна заключыць дамову з Украінай пасля «вельмі добрай» сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім на палях саміту G7, што выклікала асцярожны аптымізм сярод лідараў «Групы сямі» наконт магчымасці заключэння мірнай дамовы.

Тым часам у Крамлі заявілі, што апошнія ўкраінскія ўдары па Расіі «не набліжаюць асабістыя кантакты» паміж лідарам РФ Уладзімірам Пуціным і ўкраінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула