БЕЛ Ł РУС

Тэхнічка так эмацыйна звольнілася са смалявіцкай гімназіі, што чыноўнікі паехалі туды з рэйдам

24.06.2026 / 12:06

Nashaniva.com

Жанчына напісала, што рашэнне ўладкавацца ў гэтую навучальную ўстанову было яе «самай вялікай памылкай», а ў канцы паказала навучальнай установе непрыстойны жэст. На ролік звярнулі ўвагу чыноўнікі.

Жыхарка Смалявіч запісала відэа пра сваё звальненне з мясцовай гімназіі імя Купрэвіча.

Яна назвала сваё ўладкаванне на працу «самай вялікай памылкай», а ў фінале паказала непрыстойны жэст. Жанчына нічога не гаворыць пра прычыны такіх адносін да былога працадаўцы. Але нідзе і не называе сваю пасаду там.

Магло скласціся ўражанне, што «так з гімназіі бяжыць педагагічны работнік», заўважыла раёнка.

Ва ўпраўленні па адукацыі і спорце Смалявіцкага райвыканкама тэрмінова адрэагавалі на відэа.

— Нашы спецыялісты выехалі ў гімназію, пагутарылі з калектывам, вывучылі дакументы і праверылі ўсе факты, якія агучыла аўтарка відэа. Ніводзін факт з заяў былой супрацоўніцы не пацвердзіўся, — распавяла намеснік начальніка ўпраўлення Ірына Арлоўская.

«Ва ўпраўленні падкрэслілі, што гімназія з’яўляецца флагманам смалявіцкай адукацыі», — дадае дзяржвыданне.

Слова звольненай жанчыне раёнка не дала.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула