БЕЛ Ł РУС

Пяскоў: Дамоўленасцяў аб працягу мірных перамоў з Украінай няма

24.06.2026 / 13:44

Nashaniva.com

«Гэта паслядоўная пазіцыя Уладзіміра Пуціна».

Фота: Alexei Danichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Прэс-сакратар расійскага лідара Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ніякіх дамоўленасцяў аб працягу перамоў з Украінай пакуль няма.

«Не, ніякіх дамоўленасцяў няма», — цытуе Пяскова «Інтэрфакс».

Ён таксама дадаў, што гэта «паслядоўная пазіцыя» Уладзіміра Пуціна.

«Ён кажа пра гэта пастаянна, ён казаў пра гэта два гады таму ў МЗС, дзе акрэсліў асноўныя параметры нашай пазіцыі, неабходныя для заканчэння вайны», — заявіў прадстаўнік Крамля.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула