БЕЛ Ł РУС

У Клецку выставілі на аўкцыён будынак аўтастанцыі

24.06.2026 / 16:44

Nashaniva.com

Аднапавярховы будынак быў узведзены ў 1979 годзе. Яго плошча складае 315 квадратных метраў, а зямельны ўчастак займае 1,46 гектара, піша Blizko.by.

У апісанні лота практычна няма дадатковай інфармацыі, аднак адзначаецца, што аб’ект не мае абцяжарванняў. Гэта азначае, што новы ўладальнік зможа выкарыстоўваць яго як хоча, абы ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Мяркуючы па апублікаваных фотаздымках, тэхнічныя памяшканні аўтастанцыі патрабуюць прывядзення да ладу: унутры назапасілася шмат непатрэбных рэчаў і смецця.

Пачатковы кошт лота складае 249 600 рублёў. Крок таргоў — 10 працэнтаў. Акрамя таго, пераможца аўкцыёну павінен выплаціць арганізатару ўзнагароджанне ў памеры 4 працэнтаў ад канчатковага кошту продажу.

Такім чынам, мінімальная сума, за якую можна набыць аўтастанцыю, складае каля 285 542 рублёў, што адпавядае прыкладна 101 тысячы даляраў ЗША паводле актуальнага курсу.

Будынкі вакзалаў і аўтастанцый нячаста трапляюць на аўкцыёны ў Беларусі, аднак падобныя выпадкі ўсё ж здараюцца. Раней на таргі ўжо выстаўлялі прыгарадны чыгуначны вакзал у Віцебску, будынак чыгуначнай станцыі ў вёсцы Кір’янаўцы Лідскага раёна, а таксама былую аўтакасу ў пасёлку Ілья Вілейскага раёна. Пасля продажу апошняй будынак пачалі рамантаваць, але функцыі абслугоўвання пасажыраў ён ужо не выконвае.

Чытайце таксама:

У Віцебску прадаюць з аўкцыёну старадаўні закінуты «дом-прывід»

Пусты ўчастак у прыгарадзе Мінска прадалі за 192 тысячы даляраў

У Мінску пачалі прадаваць катэджы ў новым закрытым пасёлку. Дзе ён знаходзіцца?

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў маі прадалі за 690 тысяч даляраў

Каментары да артыкула