БЕЛ Ł РУС

Мінская пенсіянерка паўгода гандлявала на фэйкавай біржы

24.06.2026 / 19:53

Nashaniva.com

Пенсіянерка з Мінска паўгода гандлявала на біржы, якой не існавала, і страціла на гэтым больш за 33 тысячы рублёў, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Жыхарка сталіцы ўбачыла рэкламу, якая абяцала высокі і хуткі даход ад інвестыцый. Яна перайшла па спасылцы і патэлефанавала ў месенджары па пазначаным нумары тэлефона. Суразмоўца прызначыў 75‑гадовай пенсіянерцы персанальнага «куратара» для правядзення здзелак на біржы.

Куратар заявіў пра неабходнасць адкрыць спецрахунак для аперацый і захоўвання прыбытку. Для гэтага жанчына паставіла на смартфон дадатак.

З дапамогай праграмнага забеспячэння, спампаванага па інструкцыі куратара, зламыснікі атрымалі кантроль над прыладай і доступ у асабісты кабінет інтэрнэт-банкінгу пенсіянеркі, а таксама стварылі віртуальную карту.

На працягу паўгода мінчанка пераводзіла грошы на падкантрольны ашуканцам рахунак, будучы ўпэўненай, што паспяхова ўдзельнічае ў таргах на фінансавым рынку. У агульным ліку пенсіянерка страціла больш за 33 тысяч рублёў.

Цяпер па гэтым інцыдэнце завялі крымінальную справу па факце махлярства.

Чытайце таксама:

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах

Мінчук аддаў махлярам два айфоны і робаты-пыласмокі, бо не хапала пераведзенага крэдыту

Мінчук прызнаўся міліцыянерам, што ён — кур’ер махляроў

У Мінску затрымалі 19‑гадовага студэнта юрфака. Ён быў кур'ерам махляроў і прыехаў з Расіі

Каментары да артыкула