У Магілёве шасцігадовы хлопчык на ровары трапіў пад машыну
Каля 19‑й гадзіны на скрыжаванні вуліц Крупскай і Мытнай 30‑гадовы кіроўца аўтамабіля BMW збіў шасцігадовага хлопчыка.
Дзіця разам з сябрамі перасякала дарогу на роварах па рэгуляваным пешаходным пераходзе.
У выніку аварыі хлопчык атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу для аказання медыцынскай дапамогі.