БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў, што Зяленскі даволі добра спраўляецца ў вайне з Расіяй

25.06.2026 / 07:04

Nashaniva.com

«У яго выдатныя людзі, у яго ёсць байцы».

Фота: Win McNamee / Getty Images

Дональд Трамп заявіў, што Уладзімір Зяленскі «даволі добра спраўляецца» ў вайне з Расіяй.

«Трэба сказаць, што ён смелы, у яго выдатнае абсталяванне, і ў яго выдатныя людзі, у яго ёсць байцы», — сказаў Трамп у Белым доме 24 чэрвеня.

Раней Трамп неаднаразова казаў, што ў Зяленскага «няма карт на руках», маючы на ўвазе, што ён знаходзіцца ў слабой пазіцыі ў супрацьстаянні з Расіяй.

Напярэдадні некалькі сродкаў масавай інфармацыі са спасылкай на крыніцы паведамілі пра змену пазіцыі Трампа адносна вайны Расіі супраць Украіны.

Паводле гэтых паведамленняў, ён стаў больш адкрытым да ўзмацнення ціску на Расію і нават, як сцвярджаецца, падчас размовы з Зяленскім заклікаў яго дзейнічаць больш рашуча, паведамляе Украінская служба Радыё Свабода.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула