БЕЛ Ł РУС

У Гомелі падчас бойкі хлопцу мыліцай зламалі нос. Шрам на твары будзе ўсё жыццё

25.06.2026 / 08:24

Nashaniva.com

Нападнік быў пасля складанай аперацыі і цвярозы. Цяпер яму пагражае да 8 гадоў зняволення.

Паміж дзвюма кампаніямі, якія адпачывалі ў адной з гомельскіх кавярань, адбылася сутычка, якая для 22‑гадовага хлопца скончылася следам на твары на ўсё жыццё. Падрабязнасці выданню «Белка» паведамілі ў гарадской пракуратуры.

Маладыя людзі засядзеліся ў установе дапазна і перыядычна выходзілі на вуліцу пакурыць. Падчас чарговага такога выхаду і завязалася бойка.

Адзін з удзельнікаў канфлікту быў на мыліцах пасля складанага пералому і аперацыі. Дарэчы, ён не ўжываў алкаголь, бо прымаў антыбіётыкі. Аднак гэта не перашкодзіла 32‑гадоваму мужчыне пусціць у ход сваю мыліцу і ўдарыць ёй суразмоўцу па твары. Ад удару хлопец страціў раўнавагу, упаў і наступныя падзеі памятаў ужо дрэнна. Пацярпелага забрала хуткая дапамога, сярод іншага ў яго дыягнаставалі пералом носа.

Пералом з часам зросся, але ўдар мыліцай пакінуў на твары маладога чалавека непапраўны след. Медыцынская экспертыза пацвердзіла, што гэты дэфект знешнасці цалкам ужо не знікне, акрамя таго, пацярпеламу цяпер цяжка дыхаць.

32‑гадовага мужчыну будуць судзіць за наўмыснае прычыненне цяжкага пашкоджанняі. Яму пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула