БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Кубы абвінаваціў ЗША ў вядзенні бязлітаснай вайны

25.06.2026 / 08:28

Nashaniva.com

«Амерыканскі ўрад упэўнены, што ніводная краіна не здолее функцыянаваць і выжыць ва ўмовах такой бязлітаснай вайны».

Фота: Emilio Flores / Anadolu via Getty Images

Прэзідэнт Мігель Дыяс-Канэль абвінаваціў ЗША ў вядзенні бязлітаснай вайны супраць рэспублікі:

«Агрэсія ЗША супраць Кубы не спыняецца і ўзмацняецца з-за іх няздольнасці змірыцца з тым, што яны не могуць нас перамагчы. Амерыканскі ўрад упэўнены, што ніводная краіна не здолее функцыянаваць і выжыць ва ўмовах такой бязлітаснай вайны.

Кожнае дзеянне і кожная мера накіраваны на тое, каб пазбавіць краіну магчымасці задавальняць асноўныя патрэбы нашага народа шляхам удараў па крыніцах даходаў, доступе да фінансавых каналаў, пастаўках паліва і перадачы тэхналогій», — напісаў ён.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Кубы заявіў, што магчымы ваенны напад ЗША на краіну прывядзе да крывавай бойні з непрадказальнымі наступствамі

Стала вядома, што амерыканцы збіраюцца рабіць з Кубай

Трамп заявіў пра планы змяніць рэжым на Кубе пасля таго, як разбярэцца з Іранам

Каментары да артыкула