БЕЛ Ł РУС

У Севастопалі адключылі святло

25.06.2026 / 09:24

Nashaniva.com

Прызначаны Расіяй кіраўнік анексаванага горада Міхаіл Разважаеў паведаміў раніцай 25 чэрвеня, што ў горадзе ўведзены «рэжым часовага абмежавання электразабеспячэння».

Севастопаль. Ілюстрацыйнае фота: AP

Паводле яго слоў, «адключэнні будуць праводзіцца кропкава і па меры неабходнасці». Пры гэтым дакладнага пагадзіннага графіка адключэнняў пакуль няма.

Разважаеў заявіў, што неабходна ліквідаваць перагрузку электрычных сетак за межамі Севастопаля, «каб не дапусціць аварыі ва ўсёй энергасістэме».

«Па магчымасці паспрабуйце цяпер знізіць нагрузку на сетку і не выкарыстоўваць магутныя электрапрыборы», — звярнуўся Разважаеў да жыхароў горада.

Падачу электраэнергіі ў Севастопалі абмежавалі на наступны дзень пасля таго, як, паводле паведамленняў, Украіна атакавала дронамі галоўную электрападстанцыю ў горадзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула