БЕЛ Ł РУС

Зараз афіцыйна: у нядзелю ў Беларусі да +37°С

25.06.2026 / 11:07

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я на 26—28 чэрвеня.

У пятніцу толькі месцамі па паўночным усходзе — кароткачасовыя дажджы і навальніцы.

Ноччу +8..+14°С, па захадзе +15..+17°С, максімальная днём ад +21°С на ўсходзе да +32°С на захадзе. 

У суботу чакаецца паступленне гарачых паветраных мас з Заходняй Еўропы; толькі ў паўночна-ўсходніх раёнах адчуецца ўплыў малаактыўнага фронту.

Вецер пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +10..+17°С, максімальная днём складзе ад +21°С на паўночным усходзе да +33°С на захадзе.

У нядзелю ноччу +13..+20°С, максімальная днём ад +29°С на паўночным усходзе да +37°С на захадзе.

Чытайце таксама:

Спёка. Як выжыць і паводзіць сябе ў такое надвор'е

У Германіі дазволілі бясплатна здаваць квіткі з-за экстрэмальнай спёкі

Каментары да артыкула