БЕЛ Ł РУС

Па ўсім Крыме часова абмежавалі электразабеспячэнне

25.06.2026 / 12:46

Nashaniva.com

Дакладных графікаў адключэння па рэгіёнах пакуль няма.

Сімферопаль, фота Wikimedia Commons

Па ўсім Крыме часова абмежавалі электразабеспячэнне. «Гэта вымушаная мера. Яна неабходна для прадухілення перагрузкі электрычнай сеткі, каб не дапусціць аварыі ва ўсёй энергасістэме», — заявілі ў прэс-службе Крымэнерга.

У сувязі з тым, што рашэнне аб адключэнні электразабеспячэння было прынята сістэмным аператарам (Чарнаморскім РДУ), дакладных пагадзінных графікаў па раёнах электрычных сетак цяпер няма, піша «Дождь».

Адключэнні будуць праводзіцца «кропкава і па меры неабходнасці», дадалі ў «Крымэнерга».

Раніцай паведамлялася пра абмежаванні ў Севастопалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула