БЕЛ Ł РУС

Рубіа: На сустрэчы Трампа і Пуціна на Алясцы не было дамоўленасцяў

25.06.2026 / 15:31

Nashaniva.com

Дзяржсакратар ЗША падкрэсліў, што калі б на Алясцы ўдалося дасягнуць дамоўленасці, то баявыя дзеянні ўжо былі б спыненыя.

Фота: Chip Somodevilla/Getty Images

На саміце прэзідэнтаў Расіі і ЗША на Алясцы ў жніўні мінулага года абмяркоўваліся «прапановы, але не было дамоўленасцяў», — заявіў сёння дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа.

«Мы гатовы зрабіць крок наперад і адыграць канструктыўную ролю, калі ў нас будзе такая магчымасць, аб’яднаць бакі і пакласці канец гэтай вайне. Гэта тое, што прэзідэнт спрабаваў зрабіць на працягу паўтара года», — адзначыў ён.

Рубіа падкрэсліў, што калі б на Алясцы ўдалося дасягнуць дамоўленасці, то баявыя дзеянні ўжо былі б спыненыя.

Двума днямі раней, 23 чэрвеня, намеснік міністра замежных спраў Расіі Сяргей Рабкоў заявіў, што Масква заўважае адыход Вашынгтона ад «базавых разуменняў», дасягнутых прэзідэнтамі Уладзімірам Пуціным і Дональдам Трампам у Анкорыджы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула