Зяленскі зацвердзіў 40‑дзённую аперацыю па змушэнні Расіі да міру
«Зацвердзіў Службе 40‑дзённую аперацыю ўплыву на дзяржаву-агрэсара, каб заахвоціць да заканчэння вайны», — паведаміў ён пасля сустрэчы з кіраўніком Службы бяспекі Украіны Яўгенам Хмарам сёння.
Пры гэтым адзначаецца, што СБУ ўжо некалькі месяцаў дэманструе высокія вынікі ў абароне пазіцый Украіны дзякуючы выкарыстанню розных тыпаў беспілотнікаў. Цэнтр спецаперацый «Альфа» пры СБУ лічыцца адным з найбольш эфектыўных падраздзяленняў па знішчэнні жывой сілы і тэхнікі праціўніка.
Асобна былі разгледжаныя пытанні ўнутранай бяспекі Украіны. У канцы выказана падзяка за працу па абароне дзяржавы і грамадзян.
Чытайце таксама:
«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага