БЕЛ Ł РУС

Кот д'Івуар, Эквадор, Японія, Швецыя і Аўстралія выйшлі ў плэй-оф чэмпіянату свету

26.06.2026 / 07:05

Міраслаў Яноўскі

На мундыялі завершыўся групавы этап яшчэ ў трох групах. Эквадор перамог Германію.

Фота: Jay Biggerstaff / Getty Images

У групе Е Кот Д'Івуар перамог Кюрасаа з лікам 2:0, а Эквадор Германію — 2:1.

Германія — 6, Кот д'Івуар — 6, Эквадор — 4, Кюрасаа — 1.

Германія выходзіць у плэй-оф з першага месца, Кот д'Івуар з другога, а Эквадор з трэцяга.

У групе F Нідэрланды перамаглі Туніс 3:1, а Швецыя і Японія згулялі ўнічыю — 1:1.

Нідэрланды — 7, Японія — 5, Швецыя — 4, Туніс — 0.

Японія заняла другое месца ў групе, Швецыя выходзіць з трэцяга.

У групе D Турцыя перамагла ЗША 3:2, а Аўстралія і Парагвай згулялі 0:0.

ЗША — 6, Аўстралія — 4, Парагвай — 4, Турцыя — 3.

Аўстралія выйшла ў плэй-оф з другога месца, Парагвай магчыма выйдзе з трэцяга.

Сёння на чэмпіянаце свету будуць згуляныя матчы Францыя — Нарвегія і Сенегал — Ірак. Пачатак а 22-й.

Францыя, Нарвегія — 6, Сенегал, Ірак — 0.

Францыя і Нарвегія гарантавалі сабе плэй-оф, а Сенегал і Ірак паспрабуюць туды праскочыць. Каб мець невялікі шанец, трэба камусьці перамагаць і набіраць тры балы. Нічыя і адзін бал пакіне па-за 1/16 фіналу дзве зборныя.

Швецыя, Эквадор, Боснія і Парагвай — дакладна ў плэй-оф, soccerstand.com

Групавы этап скончыцца раніцай нядзелю па беларускім часе, а плэй-оф (матчы 1/16 фіналу) пачнуцца ўжо вечарам у нядзелю. Вядомыя некаторыя пары.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула