БЕЛ Ł РУС

Як у Амерыцы. У Бабруйску гандлёвы цэнтр адчынялі з помпай, пераразаннем чырвонай стужкі і штурмам дзвярэй

26.06.2026 / 07:58

Nashaniva.com

Гандлёвы цэнтр «Этажэрка» адкрыўся 25 чэрвеня.

Урачыстая цырымонія з пераразаннем чырвонай стужкі сабрала вялікую колькасць людзей, піша bobr.by.

Цікаўныя пачалі падыходзіць да новага гандлёвага цэнтра яшчэ за паўтары гадзіны да адкрыцця. Было нямала дзяцей і падлеткаў.

У адкрыцці ўзялі ўдзел старшыня Бабруйскага гарвыканкама Максім Гурын, заснавальнік «Будпраект-Р» Ігар Турлыка і дырэктарка ТАА «Гандлёвы дом Простор» Наталля Анатольеўна Несцяровіч.

Ганаровыя госці першымі ўвайшлі пад скляпенні новага гандлёвага цэнтра. Затым у гандлёвыя залы пачалі заходзіць людзі, якія ўжо паспелі стаміцца ад гарачага чэрвеньскага сонца.

Эмацыйнасць і ажыятаж дзяцей і падлеткаў у натоўпе выклікалі пэўныя асцярогі. І праз паўгадзіны пасля адкрыцця шчыльны паток ахвотных зазірнуць унутр «Этажэркі» не змяншаўся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула