20‑гадовы мінчук адважна і перпендыкулярна выехаў перад трамваем
Што было далей?
Вечарам 20‑гадовы кіроўца Ford, рухаючыся па праспекце Машэрава ў Мінску, каля дома № 8, дзе колісь была Сядзіба БНФ, пры павароце налева не саступіў дарогу трамваю.
У выніку адбылося сутыкненне, паведамляе ДАІ.
У выніку дарожна-транспартнага здарэння ніхто не пацярпеў. Транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.