БЕЛ Ł РУС

Статкевіч: Палохаць украінцаў танкамі на прыпяцкіх балотах тое самае, што палохаць вожыка голай задніцай

26.06.2026 / 14:23

Nashaniva.com

Палітык у сваім тэлеграм-канале пракаментаваў навіны пра выключэнне рэтранслятараў на беларуска-ўкраінскай мяжы. Ён піша: «Выключыць — не значыць прыбраць».

«Кіеў заяўляе, што ўжо некалькі дзён расійскія дроны не наводзяцца з дапамогай рэтранслятараў, размешчаных на беларускай тэрыторыі, але невядома, ці прыбралі іх адтуль. Пакуль што дакладна зразумела, што тыя рэтранслятары проста не працуюць. Але па якой прычыне — невядома. Ці то, іх прыбралі, у што я не веру, ці іх часова не скарыстоўвае расійскі бок пасля просьбаў Мінска ды іранічных каментароў Масквы», — піша экс-палітвязень.

«Але ж, адказваць на ўкраінскія ўдары Масква будзе, а яе запас балістычных ракет папаўняецца марудна. Таму, як выключылі рэтранслятары, так і ўключаць падчас чарговага ўдара дронамі па Украіне. На што Кіеў адкажа ўжо без усялякіх ультыматумаў і папярэджанняў.

Спробы ж напалохаць Украіну з дапамогай уяўных ці нават сапраўдных танкаў ніякага ўражання на Кіеў не акажуць. Бо зараз палохаць украінцаў танкамі на прыпяцкіх балотах тое ж самае, што палохаць вожыка голай задніцай. Таму мая парада пра аптымальны варыянт рэакцыі ў выпадку ўдара па «неіснуючых» рэтранслятарах застаецца ў сіле», — напісаў Мікалай Статкевіч.

У мінулую пятніцу Уладзімір Зяленскі гаварыў, што на мяжы Украіны з Беларуссю, на тэрыторыі дзвюх беларускіх абласцей, размешчаныя рэтранслятары, якія дапамагаюць Расіі карэктаваць агонь па ўкраінскім цывільным насельніцтве.

Тады прэзідэнт Украіны заявіў, што Аляксандру Лукашэнку «тыдня будзе дастаткова», каб выключыць такую тэхніку, інакш Украіна гэта зробіць сама.

У гэтую сераду Зяленскі сказаў, што рэтранслятары не працуюць з панядзелка.

Чытайце таксама:

«Спачатку пагрозу прыдумаў, потым сам яе перамог». Прапаганда абвяргае Зяленскага, сцвярджае, што рэтранслятараў не здымалі, бо іх не было

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Каментары да артыкула