Украіна і Расія абмяняліся ваеннапалоннымі
Абмен прайшоў у фармаце 160 на 160.
Фота з тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага
Украінцы былі ў палоне з 2022 года.
«Сярод вызваленых сёння — вайскоўцы Узброеных сіл Украіны, Дзяржаўнай спецыяльнай службы транспарту, нацгвардзейцы і пагранічнікі. Яны абаранялі Украіну ў Марыупалі і на «Азоўсталі», на Данецкім, Луганскім, Харкаўскім, Запарожскім, Кіеўскім, Чарнігаўскім і Сумскім напрамках», — напісаў Уладзімір Зяленскі.
Расія, у сваю чаргу, таксама атрымала 160 сваіх байцоў,
Больш за палову вернутых сёння ў Расію ваеннапалонных — 87 чалавек з 160 — былі знойдзеныя сваякамі праз праект «Хачу знайсці», паведамілі «Дождю» арганізатары праекта.
Паводле даных «Хачу знайсці», 93% вернутых расійскаму боку — кантрактнікі, частка з іх падпісалі дакументы ў месцах пазбаўлення волі, 64% мелі судзімасці або знаходзіліся на этапе следства, 82% вернутых у Расію правялі ў палоне не больш за год.
Абмен ваеннапалоннымі традыцыйна прайшоў на тэрыторыі Беларусі.