БЕЛ Ł РУС

Лаўроў адмовіўся разумець заявы ЗША пра адсутнасць дамоўленасцяў з Пуціным у Анкорыджы

26.06.2026 / 15:15

Nashaniva.com

Словы дзяржсакратара ЗША Марка Рубіа пра тое, што падчас сустрэчы Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа на Алясцы не было дасягнута ніякіх дамоўленасцяў, патрабуюць удакладнення, заявіў у пятніцу кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў, піша Moscow Times.

Фота: Alexander Nemenov / Pool Photo via AP

Паводле версіі Лаўрова, у Анкорыджы, дзе амерыканскі і расійскі прэзідэнты сустрэліся асабіста ўпершыню з пачатку вайны, ЗША «паклалі на стол» свае прапановы па ўрэгуляванні, а Пуцін з імі «пагадзіўся».

«Пуцін, гледзячы на (Стывена) Уіткафа, які таксама там знаходзіўся, пачаў пералічваць амерыканскія прапановы пункт за пунктам. Пасля кожнага пункта ён у прысутнасці прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і дзяржсакратара Марка Рубіа пытаўся ў Уіткафа, ці правільна ён адзначыў тыя ідэі, якія той прывозіў у Маскву напярэдадні Анкорыджа. На кожнае яго пытанне Уіткаф адказваў станоўча», — распавёў Лаўроў.

Чытайце таксама:

Рубіа: На сустрэчы Трампа і Пуціна на Алясцы не было дамоўленасцяў

Каментары да артыкула